Палешукі (2018)
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Палешукі (2018)

Номинация: Лучшее произведение прозы (2019)

Автор: Гаврилович Владимир Николаевич

Издательство: Издательство "Беларуская Энцыклопедия имени Петруся Бровки"

Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор прозы” кнігу Уладзіміра Гаўрыловіча “Палешукі” (Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, 2018). У кнігу ўвайшлі два дапрацаваныя раманы з трылогіі “Палешукі” (апублікавана ў 2017 годзе) – “Сэрца сваё не падманеш…” і “Палешукі”, а таксама дзевяць апавяданняў. Творы ахопліваюць незабыўныя падзеі жыцця землякоў аўтара, пачынаючы з 30-х гадоў мінулага стагоддзя, закранаюць перыяд Вялікай Айчыннай вайны і завяршаюцца ў наш час. Праз непаўторныя, у многім трагічныя лёсы палешукоў, якія насуперак усяму імкнуцца да шчасця, пісьменнік стварае шірокую панараму народнага быцця. Каханне і здрада, адданасць справе і абыякавасць да існага, імкненне да справядлівасці і пераадоленне ўсяго бесчалавечнага выяўляюць самыя розныя рысы характараў персанажаў твораў, падкрэсліваючы: ніхто і нішто не можа скарыць наш народ, які жыве па адвечных законах дабра і справядлівасці.

Купить книгу