Наш дом
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Наш дом

Номинация: Лучшее произведение прозы (2019)

Автор: Латышкевич Маргарита Юрьевна

Издательство: Художественная литература

Выдавецтва “Мастацкая літаратура” вылучыла на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор прозы” кнігу Маргарыты Латышкевіч “Наш дом” (Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2018). У кнізе “Наш дом” пад адной вокладкай сабраныя 25 апавяданняў і дзве аповесці – самыя розныя творы пісьменніцы, як у гарадскіх шматпавярховых дамах пад адным дахам сабраныя самыя розныя людзі. Тут ёсць і кароткія апавяданні, ад гумарыстычных і іранічных да сумных і кранальных. Усё – пільныя назіранні за рэальным жыццём. Усё – гісторыі жывых людзей. Тут ёсць і аповесці-фэнтэзі, заснаваныя на беларускай міфалогіі, на ператрактоўцы народных казак. Кожны з гэтых, падавалася б, такіх адрозных твораў расказвае гісторыю, смешную ці сумную. Гісторыю пра нас. Пра наша жыццё, пра нашы карані і – пра наш агульны дом.

Купить книгу