У белым ветразі завей
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


У белым ветразі завей

Номинация: Лучшее произведение (сборник произведений) поэзии (2019)

Автор: Кобец Мария Владимировна

Издательство: Народная асвета

Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор (зборнiк твораў) паэзii” паэтычны зборнік Марыі Кобец “У белым ветразі завей” (Мінск, “Народная асвета”, 2018). Зборнік складаецца з чатырох раздзелаў: «Ранішні сон», «Размова з ветрам», «У белым ветразі завей», «Голас маёй сутнасці». Чытач знойдзе ў ім не толькі прызнанне ў любові да малой радзімы, роднай прыроды, беларускай мовы. Шмат твораў адлюстроўваюць развагі над такімі спрадвечнымі тэмамі, як дабро і зло, каханне і здрада, надзея і адчай, шчасце і гора. Апошні раздзел – своеасаблівы зварот да філасофскай і духоўнай лірыкі, пошук адказаў на пытанні аб прызначэнні чалавека на зямлі. У ім глыбока выяўляюцца патаемныя ўнутраныя перажыванні, узнёсласць і шчырасць аўтара. Паэтка доўжыць традыцыі беларускіх паэтаў-класікаў, спалучыўшы ў сваіх творах і чысціню паэтычнай светлай лірыкі, і глыбіню філасофскай думкі. Яе вершы – гэта багатая на мастацкія вобразы паэтычная вандроўка на Палессе, у «бусліны край», а таксама спроба падштурхнуць чытача да разваг аб сэнсе быцця, сэнсе існасці. Варта адзначыць, што ўжо сёння асобныя вершы з прадстаўленай да ўдзелу ў конкурсе кнігі Марыі Кобец перакладзены на азербайджанскую, албанскую, англійскую, балкарскую, башкірскую, бенгальскую, італьянскую, іспанскую, казахскую, кітайскую, кіргізскую, крымска-татарскую, малайскую, нямецкую, нідэрландскую, польскую, румынскую, русскую, сербскую, славенскую, тайваньскую, туркменскую, турэцкую, украінскую, пенджабі, хіндзі, чарнагорскую, чачэнскую, чувашскую мовы.

Купить книгу