Давідовіч Сяргей Фёдаравіч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Давідовіч Сяргей Фёдаравіч
Нарадзіўся 20 ліпеня 1942 года ў вёсцы Карпілаўка Лагойскага раёна.
У юнацкія гады пераехаў у Мінск. У 1982 годзе скончыў Мінскую Вышэйшую школу МУС. Працаваў у праваахоўных органах: прайшоў шлях ад сержанта да палкоўніка. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання, членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
Выдаў зборнікі вершаў «Спасцігнуў я тайну», «Люстэрка лёсу», паэтычна-празаічныя кнігі «Нясу свой крыж», «Горкая кропля». Напісаў больш за 30 паэм, сярод якіх «Зона», «Адкрыты ліст», «Маналог», «Лёс лесу». Паводле М. Шавыркінай, паэзія Сяргей Давідовіча ўяўляе сабой «філасофскі роздум над нашым учора і сёння, над лёсам народа, гэта балючыя пытанні пра будучыню Бацькаўшчыны…».
Асобныя вершы паэта пакладзены на музыку Яўгенам Глебавым, Ігарам Лучанком, Валерыем Івановым, Леанідам Захлеўным.
Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2016) у намінацыі «Лепшая кніга для дзяцей і юнацтва».


Дзедава жалейка

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (Пераможец 2016 )

Аўтар: Давідовіч Сяргей Фёдаравіч

Выдавецтва: "Мастацкая літаратура"

Колькасць старонак: 95

У кнігу «Дзедава жалейка» вядомага паэта і празаіка Сяргея Давідовіча ўвайшлі казкі, якія вучаць дзяцей спагадлівасці, сумленнасці, шчырасці. Аўтар распавядае пра прыгоды Бычэчка Воліка, Павука і Мухі-весялухі, Зайкі і Зайчыка, пра сустрэчу хлопчыка Стасіка з іншапланецянамі і пра тое, як неслухі-праменьчыкі гуляліся з запалкамі, а таксама дае адказ на пытанне: як пісаць казкі?

Набыць кнiгу

Казкі і прыгоды

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2021)

Аўтар: Давідовіч Сяргей Фёдаравіч

«Казкi i прыгоды» Сяргея Давiдовiча вучаць спагадлiвасцi i шчырасцi, заклiкаюць ставiцца да ўсяго жывога на Зямлi i да мацi-Прыроды беражлiва i адказна. Кніга аформлена ілюстрацыямі самога аўтара, які з’яўляецца і таленавітым мастаком.

Набыць кнiгу