Гурыновіч Фёдар Фёдаравіч
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Гурыновіч Фёдар Фёдаравіч
Нарадзіўся 15 верасня 1950 года ў вёсцы Крывічы Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля дзесяцігодкі паступіў на вучобу ў Салігорскі горна-хімічны тэхнікум, але быў прызваны ў армію.
Працаваў цесляром, інструктарам па фізкультуры і спорту Старобінскага будаўнічага ўпраўлення, слесарам-зборшчыкам Мінскага электратэхнічнага завода.
Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, паступіўшы туды ў 1975 годзе на завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі. І тады галоўным заняткам стала журналістыка і пісьменніцкая творчасць. У новай якасці працаваў карэспандэнтам салігорскай раённай газеты “Шахцёр”. Амаль 30 гадоў аддаў яшчэ аднаму перыядычнаму выданню – газеце салігорскіх гарнякоў “Калійшчык Салігорска”: карэспандэнт, адказны сакратар, апошнія 12 гадоў – галоўны рэдактар.
У 1998 годзе кніга “Птушыная азбука” была адзначана Літаратурнай прэміяй імя Янкі Маўра, а ў 2011 на Рэспубліканскім літаратурным конкурсе зборнік выбраных вершаў “Застаецца вера” прызнаны лепшай кнігай 2010 года. Кампазітары Эдуард Зарыцкі, Кім Цесакоў і Генадзь Сіўцоў напісалі песні на вершы паэта. Гурыновіч Ф.Ф. з’яўляецца аўтарам гімна шахцёраў ААТ “Беларуськалій” і марша футбольнага клуба “Шахцёр”.
За літаратурную і грамадска-палітычную дзейнасць, выхаваўчую работу сярод школьнікаў і моладзі Фёдар Гурыновіч двойчы узнагароджваўся Ганаровымі граматамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага Камітэта нафты і хіміі, Дзяржаўнай інспекцыі па ахове прыроды пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, неаднаразова – граматамі Салігорскага райвыканкама, ААТ “Беларуськалій”.
Ганаровы грамадзянін горада Салігорска. Заслужаны ветэран ААТ “Беларуськалій”.

Мой храм

Номинация: Лучшее произведение (сборник произведений) поэзии (2020)

Автор: Гурыновіч Фёдар Фёдаравіч

Издательство: "Мастацкая літаратура"

У кнігу ўвайшлі выбраныя творы, напісаныя за паўстагоддзе літаратурнай працы. 3 замілаваннем аўтар піша пра родную прыроду, паказваючы яе ў бесперапынным руху, у пералівах фарбаў і гукаў. Калі сказаць вельмі коратка, гэты зборнік – пра родную зямлю і яе людзей.

Купить книгу

Наши друзья от А и до Я

Номинация: Лучшее произведение для детей и юношества (2021)

Автор: Гурыновіч Фёдар Фёдаравіч

Лауреат Литературной премии имени Янки Мавра Фёдор Гуринович –большой любитель и знаток родной природы. Это подтверждает и его книга «Наши друзья от А и до Я». Издание предназначено для читателя возрастной категории 12+ и включает в себя разножанровые произведения. Это в сущности детская мини-энциклопедия, на страницах которой юный читатель найдёт много полезной информации о растительном и животном мире Беларуси, о явлениях природы, о реках и озёрах и даже о трудовой деятельности человека и его социальных взаимодействиях: Зачем вам, ребята, друг с другом ругаться? Давайте посадим по деревцу, братцы! По тонкому деревцу  только чтоб каждый. И вырастет сад тут прекрасный однажды. Актуальны в ней и вопросы экологии, возможность использования материала из книги на уроках природоведения и литературы (легенды, пословицы, поговорки, народные приметы): «Помню, в последнее перед Пасхой воскресенье наша бабушка Марья спешила в церковь, чтобы освятить вербные веточки с распустившимися на них пушистыми котиками. Вернувшись домой, она легонько стегала нас, внучат, по спинам, приговаривая: «Не я б’ю, вярба б’е. За тыдзень Вялікдзень. Будзь здароў, як вада, а расці, як вярба. Будзь здароў на ўвесь год”. Второй особенностью книги «Наши друзья от А и до Я» является её язык. Он очень образный, проникнут добрыми чувствами ко всему живому. С одной стороны, автор, ссылаясь на свой жизненный опыт взрослого человека, поясняет многие непонятные вещи для мальчишек и девчонок, но, с другой, юный читатель воспринимает его, как своего сверстника. В книге представлены как стихи, так и небольшие рассказы. 500 экземпляров издания получили дети шахтёров и химиков ОАО «Беларуськалий» в качестве новогоднего подарка, а 200  дети тружеников ОАО «Трест Шахтоспецстрой». Книги пополнили фонды библиотек Солигорского района и обогатили библиотеки школ. И, наконец, следует отметить хорошее художественное и полиграфическое исполнение книги.

Купить книгу