Верабей Анатоль Леанiдавiч
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Верабей Анатоль Леанiдавiч
Беларускi крытык i лiтаратуразнавец. Кандыдат фiлалагiчных навук (1979), сябар Саюза беларускiх пiсьменнiкаў (1988). Дацэнт кафедры беларускай лiтаратуры БДУ (1990–2020). Даследуе гiсторыю беларускай лiтаратуры, пытаннi мастацкага перакладу i лiтаратурных сувязяў. Аўтар манаграфiй «Максiм Танк i польская лiтаратура» (1984, 2012), «Жывая повязь часоў: Нарыс творчасцi Уладзiмiра Караткевiча» (1985), «Беларуска-рускi паэтычны ўзаемапераклад 20–30-х гадоў» (1990), «Абуджаная памяць: Нарыс жыцця i творчасцi Уладзiмiра Караткевiча» (1997, Лiтаратурная прэмiя iмя Уладзiмiра Калеснiка Саюза беларускiх пiсьменнiкаў, 1998), «Уладзiмiр Караткевiч: жыццё i творчасць» (2005). Удзельнiчаў у выданнi творчай спадчыны П. Пестрака, У. Хадыкi, У. Караткевiча.

Блізкае і дарагое. Выбраныя артыкулы пра Уладзіміра Караткевіча

Номинация: Лучшее произведение литературной критики и литературоведения (2021)

Автор: Верабей Анатоль Леанiдавiч

У кнізе асэнсавана жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча, пададзены радавод пісьменніка, даследаваны такія праблемы, як рамантызм творчасці, яе сувязі з фальклорам, традыцыі «Аповесці мінулых гадоў» і «Слова пра паход Ігаравы» ў яго творчасці і інш. Шэраг артыкулаў прысвечаны характарыстыцы творчасці пісьменніка ў кантэксце беларускай сусветнай літаратуры, аналізу постаці творцы ў рэгіянальным кантэксце. Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і шырокае кола чытачоў.

Купить книгу