Гапееў Валерый Мікалаевіч
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Гапееў Валерый Мікалаевіч
Нарадзіўся 6 лютага 1963 года ў п. Восава Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Беларускі пісьменнік, журналіст.
Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым – у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер – каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982—1984). Пасля працаваў на «Інтэграле».
У 1992 годзе пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе. У гэты ж час пачаў пісаць прозу. Першае сур’ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопісе «Маладосць». Часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове «…И два в остатке». Невялікія карацелькі (сатырычныя гумарэскі) друкаваліся ў газетах. Працаваў у раённай газеце ў якасці пазаштатнага карэспандэнта. У 1995 годзе быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля – «Газета для вас»). У 1997 годзе перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік».

Зніч ваўкалака

Номинация: Лучшее произведение прозы (2021)

Автор: Гапееў Валерый Мікалаевіч

Прыгодніцкая аповесць. Табе, адзінаццацікласніку гарадской школы, можна пакепліваць з вясковых цётак, з іх страхаў з-за чупакабры, якая завялася недзе ў балоце ды душыць гусей, курэй і нават малых казлянят. Можна пасміхацца з аповеда старой бабулі пра ваўкалака, які вартуе святы зніч. Да той пары, пакуль не здарыцца сапраўднае і страшнае і ты зразумееш: нехта ці нешта жыве тут, побач. Варожае і злое? Ці запужанае і няшчаснае? Чацвярым сябрам трэба не толькі знайсці ахвяру невядомага звера, але і адкрыць старажытную таямніцу, а потым вырашыць: што рабіць са знойдзеным скарбам.

Купить книгу