Гарадніцкі Яўген Андрэевіч
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Гарадніцкі Яўген Андрэевіч
Нарадзіўся 29 ліпеня 1951 года ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, намеснік дырэктара па навуковай рабоце філіяла “Інстытут літаратуразнаўцтва імя Янкі Купалы” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аўтар больш як ста навуковых публікацый, у тым ліку манаграфіі “Думка і вобраз: праблема інтэлектуалізму ў сучаснай беларускай лірыцы” (1986), “Сучасная паэзія і фальклор” (1988, у суаўтарстве з Т.К.Чабан), “Мастацкі свет беларускай літаратуры ХХ стагоддзя” (2005), “Паэтыка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: суб’ектыўна-аб’ектыўныя адносіны” (2010), раздзелаў у калектыўных манаграфіях і зборніках. Выступае з артыкуламі і рэцэнзіямі ў перыядычным друку. Адзін з аўтараў-укладальнікаў бібліяграфічнага слоўніка “Беларускія пісьменнікі” у 6 тамах (1992-1995). Прымаў удзел у стварэнні персанальных энцыклапедый “Янка Купала” (1986). “Максім Багдановіч” (2011). Асноўныя напрамкі даследаванняў – філасофская і эстэтычная праблематыка літаратуры, тэарэтычная паэтыка, метадалогія літаратуразнаўчага аналізу.

Чалавек Рэнесансу, прадвеснік постмадэрну: мастацкі свет Уладзіміра Караткевіча

Номинация: Лучшее произведение литературной критики и литературоведения (2021)

Автор: Гарадніцкі Яўген Андрэевіч

У кнізе, прысвечанай 90-гадоваму юбілею аднаго з самых выбітных творцаў беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя, разглядаюцца ўсе найбольш прыкметныя складнікі яго мастацкага свету, якія ў сваёй сукупнасці ўтвараюць чароўную і прыцягальную адметнасць твораў гэтага выдатнага майстра. Увага аўтара засяроджваецца на асаблівасцях паэтыкі і стылю пісьменніка. Уладзімір Караткевіч паўстае як неардынарная творчая асоба са сваім унікальным духоўным і мастацкім светам, і разам з тым яго творчасць упісваецца ў літаратурны кантэкст свайго часу і іншых мастацкіх эпох.

Купить книгу