Котляров Изяслав Григорьевич
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Котляров Изяслав Григорьевич
Нарадзіўся ў г. Чавусы Магілёўскай вобласці. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў Магілёве. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў літсупрацоўнікам у газеце лётчыкаў грамадзянскай авіяцыі Беларусі і Прыбалтыкі «Западная трасса». Член Саюза журналістаў СССР з 1965 г. (зараз Беларускі саюз журналістаў). З 1966 г. жыве ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці. Больш за 30 гадоў аддаў працы ў раённай газеце, 16 гадоў узначальваў карцінную галерэю «Традиция» імя Германа Пранішнікава.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза расійскіх пісьменнікаў. На творчым рахунку Ізяслава Катлярова больш за 20 паэтычных кніг, што выйшлі ў Мінску і Маскве, сярод якіх зборнікі вершаў «А душа и в молитве болит», «На расстоянье взгляда и души», «Сам себе дорога», «Вечное время во мне», «Сначала жизнь – потом судьба», «Небесная весть», «Эхо зова», «Под глубиною высоты», «Судьбою называемый экспромт». Аўтар збору паэм «Ученик вечности», зборнікаў вянкоў санетаў «Но даже умираем, чтобы жить», «Неизъяснимое», вянкоў санетаў «Земля простит, но не прощает небо», «Еще за далью и за высотой», а таксама геральдычных санетаў «О, Беларусь, ты гербная держава!», летапіснай паэмы «Замковое время Беларуси», трыялетаў «Россыпь» і інш. Аўтар кнігі паэзіі пра Вялікую Айчынную вайну і пасляваенны час «Бридский мох», а таксама аповесцей «Побег из детства», «Сирень на пепелище».
Вершы публікаваліся ў штотыднёвіках «Литературная газета», «Литературная Россия», часопісах «Знамя», «Юность», «Смена», «Наш современник», «Нева», «Аврора», «Дружба народов», «Неман», «Форум», «Новый журнал» (Нью-Йорк), у альманахах «Поэзия», «День поэзии», «Поэтический Олимп», «Встречи» (Филадельфия). У перакладах С. Шах на беларускую мову – у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісах «Полымя», «Маладосць».
Аўтар перакладаў на рускую мову вершаў больш 50 беларускіх паэтаў і кнігі С.Шах «Сияющая милость». Пераможца міжнароднага літаратурнага конкурсу «Русский стиль» у намінацыі «Паэзія» (Германія, 2013 г.). Рэгулярна выступае ў перыядычным друку з артыкуламі пра творчасць вядомых мастакоў Беларусі.
Ганаровы грамадзянін г.Светлагорска.

Побег из детства (серия «Дети войны»)

Номинация: Лучшее произведение прозы (2021)

Автор: Котляров Изяслав Григорьевич

Дети войны... В этом теперь привычном словосочетании невольно звучит, будто война для них, подростков, была матерью. Смерти, болезни, голод, обрекающая на жестокость нужда... и бесшабашность, желание быть взрослее, подражание отцам-фронтовикам. Взрывы снарядов и мин на кострах, от которых – смерть да искалеченные судьбы, забирали отчаянных, кого не смогли уберечь предостережения родных. Детская память, возможно, – самое искреннее свидетельство реалий войны и послевоенного времени… Автор поэтических книг Изяслав Котляров и в прозе остается поэтом своей вдохновенной памяти. Обновленный и дополненный вариант повести «Побег из детства» увидел свет накануне 75-летия Победы в Великой Отечественной войне.

Купить книгу