Пазнякоў Міхаіл Паўлавіч
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Пазнякоў Міхаіл Паўлавіч
Нарадзіўся ў 1951 годзе ў в.Заброддзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.Скончыў філфак Белдзяржуніверсітэта. Працаваў настаўнікам у школах Бярэзінскага раёна і г.Мінска, дырэктарам літаратурнага музея Максіма Багдановіча, навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства АН Беларусі, галоўным рэдактарам выдавецтва “Юнацтва”, часопісаў “Вожык”, “Нёман”, намеснікам дырэктара РВУ “Літаратура і мастацтва”.
З лістапада 2005 г. – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член Прэзідыума і Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.
Паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец, публіцыст. Аўтар больш як 100 кніг паэзіі, прозы, публіцыстыкі, крытыкі, слоўнікаў, перакладаў, навукова-пазнавальных кніг для дарослых і для дзяцей.
Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі і яшчэ 28 рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій. У тым ліку: лаўрэат літаратурных прэмій імя П.Броўкі, Я.Маўра, В.Віткі, трох Рэспубліканскіх прэмій “Лепшая кніга года”, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і тройчы – прэміі Міністра абароны Рэспублікі Беларусь і інш. Лаўрэат Міжнародных літаратурных прэмій В.Біанкі, М.Гогаля, Р.Скаварады, Г.Бёля, А.дэ Сент-Экзюпері, Ф.Пятраркі і інш.
Выдатнік друку Беларусі, Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі. За адметны ўклад у развіццё беларускай літаратуры ўзнагароджаны медалямі Францыска Скарыны і “За працоўныя заслугі”. Мае многія іншыя ўзнагароды, у тым ліку – Саюнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Акадэмік Міжнароднай літаратурна-мастацкай Акадэміі Украіны. Член-карэспандэнт Пятроўскай Акадэміі навук і мастацтваў (г.Санкт-Пецярбург). Дырэктар Мінскага гарадскога тэатра паэзіі. Галоўны рэдактар дзвюх кніжных серый сталічнага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Старшыня таварыства дружбы “Беларусь–Расія”.

Возера Дзіва

Номинация: Лучшее произведение для детей и юношества (Победитель 2017 )

Автор: Пазнякоў Міхаіл Паўлавіч

Мастак Валянцін Макаранка

Издательство: "Мастацкая літаратура"

Количество страниц: 95

Новую книгу известного писателя, лауреата ряда литературных премий в области детской литературы составили прозаические и стихотворные сказки по самым разным темам. Они воспитывают любовь ко всему живому — растениям, цветам, животным, птицам, — раскрывают изумительный и неповторимый мир родной природы. Произведения учат маленьких читателей доброте, отзывчивости, чуткости, любви к нашей прекрасной Родине.

Купить книгу

Радзіма наша – Беларусь

Номинация: Лучшее произведение для детей и юношества (2021)

Автор: Пазнякоў Міхаіл Паўлавіч

Кнігу вядомага пісьменніка, Лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, Міжнародных літаратурных прэмій імя В.Біанкі, А дэ Сэнт-Экзюперы і многіх іншых склалі вершы пра самае галоўнае і дарагое ў жыцці беларусаў. Яны – пра нашу стваральную, прыгожую краіну, пра нашы асноўныя дзяржаўныя сімвалы, пра багацце і хараство роднай зямлі. Аўтар услаўляе працавітасць, мужнасць, сяброўства, супрацоўніцтва, прыгожыя мары і памкненні. Творы садзейнічаюць выхаванню любові да Радзімы, усяго роднага і дарагога. Пабуджаюць да разважлівасці, чуйнасці, актыўнасці. Дапамагаюць развіваць кемлівасць, здольнасць фантазіраваць, марыць, рабіць добрыя ўчынкі. Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

Купить книгу