Крутагор'е
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Крутагор'е

Номинация: Лучшее произведение прозы (2021)

Автор: Камароўскі Аляксандр Адамавіч

Глыбінны змест і адметная форма ад старажытнасці, гадоў мінулых да сучаснасці аб’ядноўваюць творы, што змешчаны ў гэтым выданні. Аўтар і ў рамане “Курутагор’е”, і ў трох аповесцях, якія ўключаны ў кнігу: “Радаслоўны лісток”, “Смаку не абабрацца”, “Ахілесава пята”, шукае адметныя рысы ў характары беларуса, апісвае старажытную культуру і яе ўздзеянне на светапогляд сучаснага чалавека. Раман «Крутагор’е» прысвечаны перамозе ў бітве (1249 г.) першага князя Вялікага княства Літоўскага Міндоўга над мангола-татарскім ханам Койданам. У старажытнасці абаранялі сваю зямлю, свет сваіх уяўленняў пра Дабро і Зло, а цяпер? Сучасны, адукаваны чалавек, ён які? Галоўны герой мроіць, што ляціць над Зямлёй і быццам бы бачыць глыбокія правалы зямлі, здагадваецца, “што там некалі былі вялікія радовішчы нафты, газу, вугалю… Мне ўяўлялася Зямля, як паўспушчаны мяч, з якога многа забралі, выкачалі, а нічым не запоўнілі… Браць, не думаючы пра гэты апустошаны шарык, на якім ляціш у таямніцы Сусвету… Я ляцеў над акіянамі, новымі кантынентамі… Мне здавалася, а мо бачылася, як войны сцелюць хвост смерці між народамі, як голад і эпідэміі ставяць на пустках крыжы і камяні. Дзеля чаго, за што, для каго? Чалавек знішчае чалавека, уладар прыроды губіць прыроду, а прырода  землятрусы, цунамі, пажары, віхуры, паводкі  помсціць чалавеку…”. І тут ужо не галоўнае, што шукае сучаснік скарб пазамінулага стагоддзя. Галоўнае  яго грамадзянская пазіцыя, яго дачыненне да сучасных праблем чалавецтва. У той жа форме, з дзвюмя сюжэтнымі лініямі, напісана і аповесць “Ахілесава пята”, якая распавядае пра подзвіг дзядулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра тое, як у мірны час бярэ сваю спартыўную вышыню яго ўнук. Шырокую панараму народнага побыту даюць аповесці “Радаслоўны лісток”, “Смаку не абабрацца”. Тут апісваюцца і народныя абрады ў Купальскую ноч, і балі ў Нясвіжскім замку. Наўцікавейшае  дэталёвае апісанне працэсу ткацтва. І гэта ўжо не толькі мастацка-літаратурная каштоўнасць, але і гістарычная. А што ж уяўляе каштоўнасць для самога аўтара? Безумоўна, гэта Чалавек. Гісторыя. Сучаснасць.

Купить книгу