Палын-вада
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Палын-вада

Номинация: Лучшее произведение прозы (2021)

Автор: Разановіч Анатоль Іванавіч

Раман-хронiка «Палын-вада» Анатоля Разановiча – гэта твор пра нашу навейшую гiсторыю, наш час. Падзеi пачынаюцца ў 1979 годзе, калі на Палессе прыйшла разбуральная паводка – прадвесніца глабальнага змянення тагачаснага жыцця, былых каштоўнасцяў. У цэнтры, зразумела, знаходзяцца людзі, якім выпала жыць у гэтую складаную пару перамен. А гэта не толькi святло і цемра, пакутлiвыя разважанні герояў аб тым, што было і як стала пасля гарбачоўскай перабудовы, іх ацэнка таго, што адбываецца, але i філасофія жыцця. Галоўны герой – Аляксей Жылеўскi. Яго лёс падобны да лёсаў тысяч маладых людзей, якія нарадзіліся, выхоўваліся, набіраліся ведаў і вопыту ў Савецкім Саюзе, а потым вымушаны былі пераасэнсоўваць тое, што назапасілі ў сваіх розумах і сэрцах. I гэта натуральна, бо савецкiя людзi перажылі не адну трагедыю. Адна з самых страшных – Чарнобыль. І не толькі фізічны, але і духоўны. Менавіта духоўны Чарнобыль аўтара рамана-хронiкi «Палынь-вада» цікавіць найбольш. Пра аварыю, яе страшныя наступствы ідзе сур'ёзная гаворка ў творы. Анатоль Разановiч паказвае, што бяда не толькі спусташае душы некаторых людзей, але і шматлікім дае надзею, упэўненасць у сабе. Не выпадкова Аляксей Жылеўскі прыходзіць да высновы, што ён – з тых, хто можа і павінен зрабіць жыццё лепшым. Значыць, не толькі ўлада абавязана клапаціцца пра матэрыяльны і духоўны стан грамадства, але і кожнаму з нас жыццёва неабходна прыкласці максімум намаганняў, каб мы самі, нашы дзеці былі шчаслівымi. Гэта цяжкая задача, але выканальная. Што да жорсткасці, ліха, парушэння законаў, то такія праявы ёсць у любой краіне свету. Як справядлiва гавораць, дурняў, і нягоднікаў хапае ўсюды. Галоўнае – самому не апусціцца на дно, выплыць на чыстую ваду і ўжо па ёй дабірацца да таго берага, дзе пануе мір і спакой.

Купить книгу