Працягваецца прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія”
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Працягваецца прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія”

17.03.2020

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь запрашае пісьменнікаў – аўтараў літаратурных твораў, якія выдадзены ў 2019 годзе, прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія”.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

“Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі”

“Лепшы твор прозы”

“Лепшы твор драматургіі”

“Лепшы твор публіцыстыкі”

“Лепшы дэбют”

“Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”

“Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства”.

Згодна з пунктам 12 Палажэння аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія”, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 20 чэрвеня 2018 года № 468,  заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавіка года, у якiм праводзiцца конкурс, ад фiзiчных асоб – аўтараў твораў або iх афiцыйных прадстаўнiкоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкiх арганiзацый, рэдакцый СМI, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.


Все события